Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Лідэр аб"яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч павіншаваў Праваабарончы цэнтр Вясна з 10-годдзем

26.04.2006.

Шаноўная Вясна і вясноўцы!

Дазвольце павіншаваць Вас з 10-годдзем актыўнай праваабарончай дзейнасці і выказаць падзяку за Вашую адказную, цяжкую і небяспечную працу.

Як вядома, у сённяшніх умовах рэпрэсій, якія стасуе беларускі рэжым перш за ўсё супраць актывістаў дэмакратычнага руху, перад усімі, хто бярэ на сябе адказнасць за будучае нашай Беларусі, і асабліва перад праваабаронцамі і праваабарончымі арганізацыямі, стаяць надзвычай актуальныя і адказныя задачы. Адна з найважнейшых - абарона і дапамога кожнаму, хто не зважаючы на ціск і татальны кантроль, на пераслед, забароны і гвалт, нясе слова праўды і надзеі ў народ. І я магу сказаць, што Вясна, паспяхова пераадольваючы жорнавы рэпрэсіўнай уладнай машыны, вырашае гэтую задачу.

Беларускі рэжым імкнецца да ўласнага абсалюту, да татальнай, усеабдымнай улады. І ён не зацікаўлены ў захоўванні правоў чалавека. Бо правы чалавека абмяжоўваюць ягоную ўладу. І ў гэтым я бачу адзін з галоўных абавязкаў беларускіх праваабаронцаў - грамадскасць павінна адчуваць сябе абароненай і салідарнай, каб быць моцнай, бо толькі моцная і салідарная грамадскасць можа прымусіць уладу лічыцца з маральнымі і прававымі нормамі, якія абмяжоўваюць імкненне гэтай улады да татальнага кантролю над грамадствам.

Праваабарончы рух ёсць адным з неабходных складнікаў грамадзянскай супольнасці. Вы абараняеце чалавечую годнасць асобы, і гэта, сапраўды, шляхетная справа.

Ад усяго сэрца, шчыра зычу вам цвёрда стаяць у абароне кожнага, хто, змагаючыся з беззаконнем і ўседазволенасцю, патрабуе дапамогі, і быць у гэтай справе першымі, не зважаючы на ўдары лёсу.

Разам пераможам!
Жыве Беларусь!

Аляксандр Мілінкевіч,
лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования