Моладзь стварае садружнасьць абаронцаў намётавага лагеру

2006 2006-04-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міліцыя ня здолела адшукаць чалавека, які 24 красавіка на Кастрычніцкай плошчы Менску ўсталяваў сімвалічны намёт з надпісам "Нас не спыніць!". Адказнасьць за акцыю ўзяў на сябе незарэгістраваны рух беларускай салідарнасьці "Разам". Паводле існых правілаў, імёны актывістаў не раскрываюцца. Гаворыць актывіст арганізацыі Дзяніс Дзянісаў: "Неабавязкова ведаць яго імя. Галоўнае, што гэта справа рук моладзі — значыць, справа ўсіх".

Са словаў суразмоўцы, цяпер у Беларусі разьвіваецца працэс аб'яднаньня патрыятычнага моладзевага руху. "Ствараецца судружнасьць абаронцаў намётавага лягеру, — кажа Дзяніс Дзянісаў і называе ўчорашнюю акцыю на Кастрычніцкай плошчы "удалым пачаткам." - Сэнс быў у тым, каб паказаць, што сіла, якая паднялася дзякуючы намётаваму лягеру, нарастае".

Пра прынцыпы, на якіх цяпер у Беларусі грунтуецца моладзевая салідарнасьць, радыё свабодзе расказала Крысьціна Шацікава: "У нас людзі з розных палітычных партыяў і рухаў. Гэта садружнасьць беларускай моладзі, якая жадае зьменаў. Патрыятычныя акцыі падтрымліваюцца намі адразу. Я тэлефаную, напрыклад, па трох нумарах. Гэтыя трое тэлефануюць яшчэ дзевяцярым. У сваю чаргу кожны зь іх — яшчэ траім. Літаральна праз хвіліны людзі з усіх бакоў падцягваюцца".

Крысьціна Шацікава кажа, што сотавая структура арганізацыі напрацаваная ў намётавым лягеры: "Я называла свой нумар тэлефону й гаварыла: "Перадайце іншаму, няхай запамінае, каб пасьля не губляцца". І цяпер у нас сабраныя практычна ўсе тэлефоны — больш як пяцьсот".

Крысьціна Шацікава паведаміла таксама, што заўтра ўдзел у Чарнобыльскім шляху сябры судружнасьці абаронцаў намётавага лягеру пачнуць з Кастрычніцкай плошчы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international