viasna on patreon

Да Яўгена Васьковіча не даходзяць лісты

2011 2011-04-26T15:07:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/waskowicz110127.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Бабруйскі актывіст ствараемай партыі БХД журналіст Яўген Васьковіч, які зараз знаходзіцца ў СІЗА ў якасці падазраванага па справе падпала будынка КДБ не атрымлівае ўсіх дасланых яму лістоў. Пра гэта распавёў каардынатар бабруйскага МХД Максім Рыжкевіч.

- Апошнім часам я вельмі доўга чакаў адказу ад Яўгена, даслаў яму тры лісты і толькі на апошні атрымаў адказ. У ім Васьковіч пытаецца, чаму я так доўга не пішу яму, паведаміў калі атрымаў апошні мой ліст. Аказалася, што два з іх недзе “згубіліся”,  хаця нічога “страшнага” я яму не пісаў, - здзіўляецца Максім.

Яўген Васьковіч пакуль не ведае, калі будзе суд, але паведаміў, што зараз яго справу разглядае пракурор.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства