Судовае паседжаньне па крымінальнай справе над Іванам Крукам, сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, перанесена на 5 траўня

2006 2006-04-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Івана Крука, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, абвінавачваюць па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу Беларусі — гвалт над супрацоўнікам міліцыі.

Першае паседжаньне Лідзкага раённага суду ў гэтай справе адбылося ў Астраўцы, а 25 красавіка судовы працэс працягваўся ў Лідзе. У судзе высьветлілася: рэчавага доказу — курткі міліцыянта, з якой Іван Крук нібыта зрываў пагоны — з Астраўца не прывезьлі. Без дасьледаваньня рэчавага доказу суд ня здолеў працягваць паседжаньне, паведаміла радыё Свабода.

Іван Крук, як і падчас сьледзтва, заявіў у судзе, што справу супраць яго сфабрыкавалі супрацоўнікі міліцыі. Ён сьцьвярджае, што ніякіх гвалтоўных дзеяньняў да міліцыянта не ўжываў, а справу завялі, бо ён зьбіраў подпісы за апазыцыйнага кандыдата. Падчас ператрусу ў кватэры Крука былі суседзі й знаёмыя — яны засьведчылі ў судзе, што Крук гвалту да міліцыянта не ўжываў.

Ператрус у кватэры Івана Крука, які ў той час зьбіраў подпісы за Аляксандра Мілінкевіча, адбыўся таму, што міліцыя западозрыла ягонага сына-дзесяціклясьніка ў крадзяжы грошай.

Ніякіх улікаў міліцыянты супраць сына не знайшлі, але іх зацікавіў кампутар, пятнаццаць бюлетэняў Кангрэсу дэмакратычных сілаў, некалькі экзэмпляраў мясцовага бюлетэню "Інфарматар". Кампутара Іван Крук забраць ня даў — скінуў яго са стала на падлогу і разьбіў.

Суд над актывістам адкладзены на 5 траўня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international