Дзьве здымачныя групы польскага грамадзкага тэлебачаньня (TVP), нягледзячы на сапраўдныя візы і акрэдытацыі журналістаў, ня былі ўпушчаныя на тэрыторыю Беларусі.

2006 2006-04-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адна са здымачных групаў польскага грамадзкага тэлебачаньня накіроўвалася ў Менск самалётам, але ў аэрапорце беларускія памежнікі не дазволілі журналістам выйсьці ў горад і змусілі бліжэйшым рэйсам вярнуцца ў Варшаву.

Іншая здымачная група з штотыднёвай праграмы "Беларусь, Беларусь" накіроўвалася ў Менск аўтамабілем, але журналістам таксама не дазволілі перасячы мяжу.

Камэнтуючы гэтыя здарэньні, прэсавы прадстаўнік польскага грамадзкага тэлебачаньня Яраслаў Шчэпаньскі сказаў радыё Свабода: "Гэта хіба значыць, што польскае тэлебачаньне настолькі незалежны і аб’ектыўны сродак масавай інфармацыі, што беларускія ўлады ня вельмі яго хочуць бачыць у сябе. Мы, канешне, накіруем пратэст у МЗС Беларусі, але гэта ўжо традыцыйная рэч – нашых журналістаў не ў першыню не пускаюць у Беларусь і чакаць нейкіх канкрэтных тлумачэньняў не выпадае".

Журналісты польскага грамадзкага тэлебачаньня ехалі здымаць Чарнобыльскі шлях.

Раней беларускія ўлады двойчы не пусьцілі ў краіну рэпартэрку гэтага ж тэлебачаньня Агнешку Рамашэўскую.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international