Міністэрства юстыцыі зацвердзіла спецыяльную інструкцыю, якая рэгламентуе парадак прадастаўлення СМІ інфармацыі пра дзейнасць судоў

2006 2006-04-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Днямі ў Нацыянальным рэестры прававых актаў была зарэгістравана адпаведная пастанова Мінюсту ("Аб парадку прадастаўлення інфармацыі аб дзейнасці агульных судоў РБ для асвятлення ў сродках масавай інфармацыі"). Гэты дакумент больш жорстка рэгламентуе дачыненні суддзяў і прэсы і ўводзіць значна больш абмежаванняў у параўнанні з ранейшымі правіламі, якія вынікалі толькі з закона "Аб друку і іншых СМІ" і закона "Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у РБ", а таксама працэсуальных кодэксаў (ГПК, КПК і г.д.).

У адпаведнасці з новай інструкцыяй, суддзя мае права забараніць паказваць сябе на тэлебачанні і публікаваць свае фотаздымкі "у мэтах забеспячэння сваёй бяспекі і прадухілення магчымага ўмяшальніцтва ў вырашэнне судовых справаў"; можа ў любы момант спыніць фота- і відэаздымкі судовага працэсу, "калі гэта перашкаджае ажыццяўленню судавытворчасці" і г.д. Суды абавязаныя "ў выпадках устанаўлення фактаў ціску на суд з боку сродкаў масавай інфармацыі альбо спробаў іх здзяйснення" адразу ж інфармаваць пра гэта Міністэрства юстыцыі.

Каментар намесніка старшыні ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэя Бастунца: "Інструкцыя Мінюсту тычыцца, у першую чаргу, старшыняў судоў, суддзяў і судовых выканаўцаў; рэгламентацыя дзейнасці СМІ ў кампетэнцыю Мінюсту не ўваходзіць. Але нельга не звярнуць увагі на тое, што ўскосна гэтая пастанова тычыцца і журналістаў. Больш за тое: яна стварае глебу для абмежавання дзейнасці СМІ ў судах: да прыкладу, пункт 4 гэтай інструкцыі, які тычыцца апублікавання звестак аб судовых працэсах. Нагадаем, што ў законе аб друку ёсць забарона на апублікаванне без дазволу суддзі матэрыялаў не завершаных вытворчасцю судовых справаў, а ў інструкцыі Мінюсту гаворка ідзе пра звесткі - паняцце значна больш шырокае".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international