viasna on patreon

У Ваўкавыску затрымалі актывіста, які расклейваў партрэты палітвязьняў

2011 2011-04-22T09:50:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На Віталя Гуляка, актывіста АГП, склалі пратакол допыту, пасьля чаго адпусьцілі з пастарунку.

Са слоў Віталя Гуляка, ён расклейваў партрэты палітвязьняў на спэцыяльных рэклямных тумбах, дзе зазвычай расклейваюцца іншыя рэклямныя плякаты. Гэта партрэты Ірыны Халіп, Андрэя Саньнікава, Уладзімера Някляева, Міколы Статкевіча і іншых.

Яго затрымаў міліцыянт, які выпадкова праходзіў па вуліцы, і адвёў у пастарунак. У пастарунку на хлопца склалі пратакол допыту і адпусьцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства