У Салігорску забаранілі мітынг у гадавіну Чарнобыльскай трагедыі

2011 2011-04-22T00:50:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-vybary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мітынг, прысвечаны 25-м угодкам аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі, забаронены салігорскімі ўладамі. У афіцыйным лісце выканкаму прычынай адмовы пазначана “адсутнасць яснасці ў вызначэнні формы правядзення масавага мерапрыемства”. Заяўнік акцыі Уладзімір Шыла называе рашэнне выканкаму чарговай адпіскай:
- Справа ў тым, што заяўку я афармляў на бланку аб правядзенні пікетавання, а ў мэце мерапрыемства пазначыў як мітынг у колькасці да 100 чалавек. Ды і не ў гэтым справа. Калі б улады імкнуліся забяспечыць жыхарам гораду іх права на свабоду масавых мерапрыемстваў, дык гэтыя фармальнасці нават не паўставалі б. Але ж у іх “то панос, то залатуха”, то рэканструкцыя стадыёна, то адсутнасць яснасці ў вызначэнні формы. Як гаварыцца жаданне - сто дарог, нежаданне - сто прычын.
Нагадаем, што на мінулым тыдні салігорскія ўлады забаранілі правядзенне пікетаў пад лозунгамі “За стабільнасць” і “За нашага Прэзідэнта”, а таксама пікет супраць забароны пікетаў. У сакавіку быў забаронены шэраг мерапрыемстваў прысвечаных Дню Волі.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства