viasna on patreon

Уладзімір Шульжыцкі вызвалены

2011 2011-04-21T20:01:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shulzicki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 21 красавіка пасля 17 гадзінаў быў адпушчаны моладзевы актывіст Уладзімір Шульжыцкі, які суткі правёў у Смаргонскім КДБ. На пытанне аб тым, чаму ён быў затрыманы, Уладзімір адказаў, што не мае права нічога распавядаць.

Днямі раней у кватэры Уладзіміра былі праведзены два ператрусы: канфіскавалі пнеўматычную зброю ды нажы, пазней - кампутар.

Да затрымання яго дапытвалі ў пракуратуры па справе выбуху ў метро.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства