viasna on patreon

Імяніннік Валерый Шчукін - у Фрунзенскім РУУС разам з гасцямі

2011 2011-04-19T12:09:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shchukin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Шчукін

Валерый Шчукін

Як паведаміў сам журналіст, праваабаронца і былы вайсковец, разам з ім у пастарунку знаходзяцца Павел Левінаў, Вольга Карач і Алег Баршчэўскі. Гутарка з ім праз тэлефон адбылася каля 12.00.

Нагадаем, што сёння раніцай міліцыянты прыйшлі ў кватэру дачкі Валерыя Шчукіна, дзе ён разам з сябрамі і сваякамі сціпла адзначаў свой дзень народзінаў. Праверыўшы дакументы ў прысутных, яны сышлі, але вярнуліся зноў з ператрусам. Калі Шчукін папрасіў прад'явіць ордэр на вобшук, супрацоўнікі міліцыі ўзялі пад'езд у аблогу. Паводле словаў стражаў парадку, іхні візіт да Шчукіна звязаны з расследаваннем крымінальнай справы аб тэракце і яны маюць намер шукаць зброю. Як паведамляе тэлеканал Белсат, ператрусы з такой мэтай зараз адбываюцца ў былых вайскоўцаў па ўсёй Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства