viasna on patreon

Рэдактара «Салідарнасці» дапыталі па справе выбуху ў метро

2011 2011-04-18T16:17:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Раней Генпракуратура папярэдзіла Старыкевіча за «распаўсюд неабгрунтаванай інфармацыі аб трагічных падзеях у Мінскім метрапалітэне».

16 красавіка галоўнага рэдактара інтэрнэт-газеты «Салідарнасць» Аляксандра Старыкевіча дапыталі ў пракуратуры ў якасці сведкі па справе выбуху ў метро. Пры допыце прысутнічаў адвакат журналіста. Па словах Старыкевіча, яго выклікалі па тэлефоне, без павесткі, але ён вырашыў ісці. «Нічога цікавага па-сутнасці не было», — кажа рэдактар «Салідарнасці». Ён мяркуе, што пракуратура магла атрымаць загад дапытаць пэўнае кола асобаў. Журналіст не выключае, што гэта звязана з загадам Лукашэнкі дапытаць усіх у рамках крымінальнай справы. «Магчыма, гэтыя так званыя палітыкі ад пятай калоны нам раскрыюць карты і пакажуць, хто ж замовіў? Можа, хтосьці і з уладаў? Усіх дапытаць. У межах крымінальнай справы ўсіх прыцягнуць і дапытаць, нягледзячы ні на якую дэмакратыю і вой і стогны замежных пакутнікаў. Матэрыялы ёсць. Бярыце, даследуйце, няхай тлумачаць, адкуль у іх гэта інфармацыя», — заявіў на мінулым тыдні Лукашэнка. Заява была зробленая пасля таго, як Генпракуратура вынесла папярэджанні за «распаўсюд неабгрунтаванай інфармацыі аб трагічных падзеях у Мінскім метрапалітэне» лідару Руху «За свабоду» Аляксандру Мілінкевічу, былому супрацоўніку КДБ Валерыю Костку і рэдактару інтэрнэт-газеты «Салідарнасць» Аляксандру Старыкевічу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства