Пракуратура Беларусі адмовіла дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце фальсіфікацыі вынікаў галасавання па 9й выбарчай акрузе г. Мінску.

2003 2003-05-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Радыё Свабода, пра гэта 15 траўня намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Мікалай Купрыянаў паведаміў дэпутату Палаты прадстаўнікоў Ўладзімеру Навасяду. Спадар Навасяд разам са сваімі калегамі Ўладзімерам Парфяновічам і Валерыем Фраловым пасьля абвяшчэньня афіцыйных вынікаў галасаваньня ў 9й акрузе Менску запатрабавалі ад праваахоўчых органаў расьсьледаваньня сытуацыі.

Уладзімер Навасяд наступным чынам камэнтуе афіцыйны адказ пракуратуры Беларусі:

(Навасяд: ) “На гэтым дакумэнце няма подпісу генэральнага пракурора Шэймана. Відавочна, што генэральны пракурор разумее, што падобная папера на адрас дэпутатаў, дзе фактычна пацьвярджаюцца ўсе факты, якія мы выявілі падчас назіраньня, разыходзіцца з высноваю, што крымінальную справу ўзбуджаць нельга. Неабходна адзначыць, што пракурор гарадзкой пракуратуры, які адразу вёў расьсьледаваньне, звольнены — яму кантракт не падоўжылі. Таму я нават ня ведаю, хто рыхтаваў дакумэнт там. Але гэта для спадара Купрыянава, відавочна, ужо дробязі. Я думаю, што пракуратура пабаялася зрабіць прэцэдэнт у Беларусі, бо калі б гэта было зроблена, дык пракуратуру проста завалілі аналягічнымі скаргамі іншыя кандыдаты ў дэпутаты ці грамадзкія арганізацыі, якія назіралі за мясцовымі выбарамі”.

Нагадаю — падставаю для пракурорскіх праверак сталі два дакумэнты, якія трапілі ў рукі дэпутатам Палаты. Увечары 2 сакавіка яна атрымалі копіі выніковых пратаколаў галасаваньня, падпісаныя сябрамі выбарчай камісіі, згодна зь якімі Аляксандар Мельнікаў быў абраны дэпутатам сталічнага савету. А раніцай наступнага дня, паводле новых зьвестак, спадару Мельнікаву для абраньня ўжо не хапала 49 галасоў. Калі пачалі параўноваць пратаколы, дык заўважылі дзіўную рэч — паміж дакумэнтамі існуе разыходжаньне аж у 600 галасоў.

Расьсьледаваньне, якое праводзіла менская гарадзкая пракуратура, дало наступны вынік — сьледчыя прыйшлі да высновы, што першапачаткова “пры падліку была зроблена памылка. Вынікі галасаваньня былі скарэктаваныя, пасьля чаго склалі канчатковы пратакол”. Пракуратура Менску вынесла пастанову пра адмову ва ўзбуджэньні крымінальнае справы “з прычыны адсутнасьці складу злачынства”. Рэспубліканская пракуратура з гэтым рашэньнем пагадзілася, паведаміў намесьнік генэральнага пракурора Мікалай Купрыянаў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international