Баранавіцкія ўкраінцы збіраюцца пікетаваць

2011 2011-04-16T19:15:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-charnavus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 красавіка старшыня аргкамітэту па стварэнні баранавіцкага аб’яднання украінцаў “Кабзар”, індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус падаў заяўку на пікет у сувязі з адмовай у прадастаўленні памяшкання для рэгістрацыі арганізацыі. Як ужо паведамлялася, 4 красавіка Мікалай Чарнавус падаў неабходныя для рэгістрацыі аб’яднання дакументы ва ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, а ўжо 8 красавіка атрымаў ліст ад Камунальнага ўнітарнага рамонтна-эксплуатацыйнага прадпрыемства “ЖРЭУ г. Баранавічы” з паведамленнем, што ЖРЭУ, у сувязі з вытворчай неабходнасцю, адклікае гарантыйны ліст ад 21.03.2011 года аб прадастаўленні аб’яднанню “Кабзар” памяшкання. Памеркаванні Чарнавуса, гэта можа стаць прычынай для адмовы ў рэгістрацыі ў Баранавічах украінскай дыяспары. Мікалай Чарнавус плануе праводзіць пікет на працягу 3-х дзён: з 27 па 29 мая, падчас агульнагарадскога свята “Баранавіцкая вясна”, каб праінфармаваць грамадзян горада аб сітуацыі вакол рэгістрацыі арганізацыі баранавіцкіх этнічных украінцаў, якіх у горадзе налічваецца тысяча дзвесце чалавек.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства