Прадпрымальнікам, якія прадаюць "Газету Слонімскую", пагражаюць закрыццём

2006 2006-04-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома галоўнаму рэдактару "Газеты Слонімскай" Віктару Валадашчуку з кампетэнтных крыніц, загадчык аддзелу гандлю і бытавых паслугаў мясцовага райвыканкаму Ігар Трафімовіч стаў пагражаць індывідуальным прадпрымальнікам, якія ўзялі на рэалізацыю "Газету Слонімскую", што іх гандлёвыя кропкі будуць зліквідаваныя.

На гэты час слонімскі індывідуальны прадпрымальнік Віктар Кастусік скасаваў дамову з выданнем на распаўсюд выдання праз раздробны гандаль, спаслаўшыся на тое, што яму пагражалі непрыемнасцямі. У Віктара ўласны бізнэс, які тычыцца продажу кніг, часопісаў, некаторых канцылярскіх тавараў і інш. "Калі я і надалей буду прадаваць "ГС" на сваіх паліцах, то магу страціць бізнэс", - прызнаецца Віктар Кастусік.
Пагрозаў слонімскага чыноўніка Ігара Трафімовіча пакуль што не пабаяліся шасцёра слонімскіх прадпрымальнікаў, якія працягваюць прадаваць "ГС", паведаміла прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international