viasna on patreon

Газета “Узгорак” атрымала папярэджанне ад міністэрства інфармацыі

2011 2011-04-14T19:07:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежная газета “Узгорак”, якая выдаецца ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці, атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Пра гэта паведаміла рэдактар выдання Галіна Будная.

Я атрымала сёння, 14 красавіка, ліст з Мінска з Міністэрства інфармацыі, - распавядае Галіна Будная. – У лісце паведамляецца, што газеце “Узгорак” вынесена папярэджанне за шэраг парушэнняў. Першым пунктам ідзе тое, што мы не ўведамілі міністэрства інфармацыі аб змене рэдактара газеты (былы рэдактар газеты “Узгорак”, вядомы на Магілёўшчыне журналіст і грамадскі дзеяч Эдуард Брокараў, памёр ад цяжкай хваробы напрыканцы 2010 года). Таксама чыннікамі для вынясення папярэджання стала адсутнасць у некалькіх нумарах газеты штрых-кода і парушэнні ў дзейнасці інтэрнэт-сайта выдання.

Галіна Будная адзначыла, што журналісты “Узгорка” не пагаджаюцца з тым, што мелі месца некаторыя парушэнні, за якія міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне газеце.

Газета “Узгорак” распаўсюджваецца ў Горацкім, Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнах Магілёўскай вобласці, карыстаецца папулярнасцю сярод чытачоў. Яна рэгулярна змяшчае ў сваіх нумарах альтэрнатыўную інфармацыю аб падзеях у краіне, матэрыялы, узнімаючыя мясцовыя праблемы. Так, у апошнім нумары газеты змешчаны вялікі праблемны матэрыял, прысвечаны акцыі пратэста горацкага прадпрымальніка Андрэя Бажко, які дамагаўся выплаты заробленых грошай шляхам правядзення галадоўкі і пікетавання мясцовага ПМК.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства