Гарадзенскія ўлады вынайшлі новы спосаб псіхалагічнага ціску на мясцовых грамадзка-палітычных актывістаў

2006 2006-04-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамілі ПЦ "Вясна" актывісты з Гродна, цяпер іх палохаюць ваенкаматам.
Калі раней напярэдадні важных грамадзкіх падзеяў у горадзе ці сталіцы, лідараў гарадзенскіх недзяржаўных арганізацыяў выклікалі ў дзень Х на час Т позвамі ў пракуратуру ці міліцыю, то зараз да справы "нейтралізацыі" "баявікоў" падключаны Гарадзенскі ваенкамат. Многім з мясцовых "неблаганадзейных" асобаў участковыя міліцыянты разнесьлі па кватэрах позвы з прапановай зьявіцца 26 красавіка ў аддзяленьне ваенкамату дзеля "сверки учётных данных". Для пераканаўчасьці адрасаты атрымалі ў дадатак ксераксныя лісткі з вытрымкамі з Адміністратыўнага і Крымінальнага кодэксу.
Сярод атрымальнікаў позваў актывіст прафсаюзнага руху Ян Роман, намесьнік старшыні Асьветнага Грамадзкага Аб'яднаньня "Фонд імя Льва Сапегі" Уладзімір Хільмановіч, дэпутат Гарадзенскага гарсавету Сяргей Антусевіч, сябра Гарадзенскай рады БНФ Максім Губарэвіч, праваабаронца Віктар Сазонаў. Якія сюрпрызы падрыхтаваныя яшчэ гарадзенскім актывістам напярэдадні Чарнобыльскага шляху, невядома. Зразумела адно - улада зноў перасьледуе людзей паводле палітычных перакананьняў і няўклюдна спрабуе іх запалохаць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international