viasna on patreon

Рыгора Лук’янчука сёння будуць судзіць за адмову ад дактыласкапіі

2011 2011-04-14T11:23:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Лук’янчук лічыць, што не адносіцца да тых катэгорый людзей, якія павінны здаць адбіткі пальцаў у абавязковым парадку.

Рабочы чыгункі Рыгор Лук’янчук з горада Маларыта Брэсцкай вобласці атрымаў позву ў суд на 14 красавіка. На думку міліцыянераў, Рыгор Лук’янчук парушыў артыкул 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях - непадпарадкаванне законнаму распараджэнню альбо патрабаванню службовай асобы, бо адмовіўся прайсці дактыласкапію. Да таго, як даслаць позву, супрацоўнікі міліцыі лавілі Лук’янчука на вуліцы і тэлефанавалі дадому.

Нагадаем, учора ў Гомелі суд пакараў старшыню Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова 875 тысячамі рублёў штрафу за адмову ад дактыласкапічнага даследавання. Пры тым, што закон пра дактыляскапічную рэгістрацыю не прадугледжвае адказнасці за адмову здаць адбіткі пальцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства