Крымінальныя справы ячшэ чатырох абвінавачаных па падзеях 19 снежня накіраваныя ў суд

2011 2011-04-13T13:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пракуратура Мінска перадала ў Мінскі гарадскі суд для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Марцалева, Паўла Севярынца і Ірыны Халіп. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў пракуратуры горада.

Яны абвінавачваюцца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

На праведзеных у снежні 2010 года прэзідэнцкіх выбарах Марцалеў з'яўляўся кіраўніком выбарчага штаба Мікалая Статкевіча, Павел Севярынец — даверанай асобай Віталя Рымашэўскага, Ірына Халіп — даверанай асобай Андрэя Саннікава.

Марцалеў і Севярынец знаходзяцца пад вартай, Халіп — падхатнім арыштам. Як паведамілі ў пракуратуры Мінска, няма падстаў для змены ім меры стрымання ці іх адмены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства