Магілёўскія дэмакраты прынялі заяву з асуджэннем тэрарыстычных дзеянняў

2011 2011-04-13T09:54:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mahiliouskajakds.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Магілёўская абласная кааліцыя дэмакратычных сіл

Магілёўская абласная кааліцыя дэмакратычных сіл

Вечарам 12 красавіка Каардынацыйная рада Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл прыняла заяву ў сувязі з крывавым тэрарыстычным актам 11 красавіка ў горадзе Мінску. У заяве рашуча асуджаюцца тэрарыстычныя дзеянні, накіраваныя супраць беларускага народа.

У прыватнасці, у заяве утрымліваюцца чатыры пункты, у якіх Каардынацыйная рада Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл заяўляе наступнае:

1. Мы рашуча асуджаем тэрарыстычныя дзеянні, накіраваныя супраць Народа Рэспублікі Беларусь.

2. Мы выказваем глыбокае спачуванне пацярпелым, родным і блізкім загінуўшых у выніку тэрарыстычнага акта.

3. Мы патрабуем ад уладаў Беларусі поўнага і адкрытага расследвання гэтага жахлівага злачынства, а не імітавання актыўных дзеянняў сілавымі структурамі, як гэта было падчас расследвання тэрарыстычнага акту, здзейсненага 3 ліпеня 2008 года.

4. Мы заклікаем усіх актывістаў дэмакратычнага руху і неабыякавых грамадзян краіны аказаць пацярпелым донарскую і іншую пасільную дапамогу.

Па словах сташыні Каардынацыйнай рады Юрыя Новікава, абсалютна ўсе прадстаўнікі дэмакратычных сіл Магілёўскай вобласці рашуча асуджаюць тэрарызм у любых яго праяўленнях. “Таксама мы спадзяемся, што гэта жахлівае злачынства будзе расследаваны, яго арганізатары і выканаўцы будуць знойдзены і пакараны, - кажа Юрый Новікаў. – Нас хвалюе пытанне аб тым, што ўлады зноў могуць пачаць пад выглядам правядзення расследвання неабгрунтаваны пераслед актывістаў апазіцыі, як гэта ўжо было пасля выбуху 3 ліпеня 2008 года ў горадзе Мінску. Ну і, безумоўна, мы вельмі спачуваем усім пацярпелым, іх родным і блізкім”, - падкрэсліў Юрый Новікаў.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства