Міліцыя хоча апытаць Канстанціна Турчаняка

2011 2011-04-13T09:31:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Да брэсцкага праваабаронцы і сябра руху "За свабоду"  Канстанціна Турчаняка ўчора ўвечары наведалася міліцыя. Як сцвярджаюць самі міліцыянты, пачаўся пошук віноўных у тэракце 11 красавіка.

Па словах брата Канстанціна Дзяніса Турчаняка, чаму прыйшлi менавiта да Канстантына – застаецца незразумелым.

- Сёння ў 19.20 да дама Канстанціна Турчаняка, майго брата, пад'ехала прыватная БМВ, - паведаміў Дзяніс. - З машыны выйшлі два маладыя чалавекі, пазванілі ў дзверы. Ім адчыніў мой бацька. Я ў той час знаходзіўся дома і быў сведкам той размовы. Яны спыталі, дзе знаходзіцца мой брат, таму што яны хочуць апытаць яго на тэму, дзе ён знаходзіўся ў час выбуху ў Мінску. Імёны свае яны не называлі, прадставіліся супрацоўнікамі Маскоўскага РАУС горада Брэста. Тое, што 11 красавіка ён быў у Брэсце і нікуды не выязджаў, гэта адназначна. Сказалі, прыйдуць пазней, каб яго апытаць.

На думку Дзяніса, магчыма гэта звязана з тым, што Канстанцін быў затрыманы за  акцыю салідарнасці з палітзаключанымі ў Брэсце, адразу пасля падзеяў 19 снежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства