На запатрабаванне КДБ «Наша Ніва» выдаліла з сайта відэа ўчарашніх падзей

2011 2011-04-12T16:01:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Чатыры супрацоўнікі КДБ з’явіліся ў Рэдакцыі «Нашай Нівы» прыкладна, а 10.00, 12 красавіка, у суправаджэнні двух міліцыянтаў і двух панятых.

У Рэдакцыі і ў гэты час знаходзіліся 9 супрацоўнікаў.

Адзін з кадэбістаў паведаміў, што ў КДБ «ёсць пытанні» да матэрыялаў, змешчаных у НН.

Супрацоўнікі спецслужб прыйшлі, каб у рамках крымінальнай справы, заведзенай па факце падзей у метро, выняць (г.зн. скапіяваць) фота- і відэаматэрыялы, якія тычацца ўчарашніх падзей.

Таксама на іх запатрабаванне з сайта было выдаленае відэа, зробленае ўчора каля метро «Кастрычніцкая» аператарамі НН.

Рэдакцыйныя камп’ютары не забралі.

Усяго супрацоўнікі КДБ знаходзіліся ў Рэдакцыі «Нашай Нівы» каля гадзіны.

З галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко ўзятая падпіска пра неразгалошванне зместу гутаркі.

Супрацоўнікі КДБ паводзілі сябе карэктна.

* *

Сайт працаваў у рэжыме перагрузкі праз надзвычайную колькасць наведванняў.

Праз вялікую колькасць клікаў сайт НН вымушаны працаваць у тэкставай версіі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства