Міліцыя нагадвае журналістам пра адказнасьць за распаўсюд панікі

2011 2011-04-12T14:39:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прэсавы сакратар ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі афіцыйна папярэдзіў прэсу супраць распаўсюджаньня панічных настрояў.

“Гэта ў вышэйшай ступені амаральна, у вышэйшай ступені незаконна – бударажыць народ пасьля ўчорашніх падзей нейкімі глупымі чуткамі, выклікаць паніку ў грамадзтве, – так пракамэнтаваў А.Ластоўскі чуткі пра яшчэ адзін выбух, які нібыта адбыўся ў Менску 12 красавіка. – Міністэрства ўнутраных спраў упаўнаважыла мяне зрабіць самае жорсткае папярэджаньне для тых, хто выдумляе чуткі і для тых, хто іх распаўсюджвае.”

Аляксандар Ластоўскі выехаў на Маскоўскі аўтавакзал, каб асабіста спраўдзіць чуткі, якія зьявіліся ў інтэрнэце. “Бо ўсе ўжо на мяжы ад гэтых чутак, адрываецца праца міліцыі, паралізуецца ўсё,” – патлумачыў ён.

Прэсавы сакратар ГУУС папярэдзіў журналістаў пра крымінальную адказнасьць за распаўсюджаньне непраўдзівай інфармацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства