Брэсцкую актывістку Людмілу Дзянісенка выклікалі ў КДБ у сувязі з тэрактам

2011 2011-04-12T14:04:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старшыню Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Людмілу Дзянісенка выклікалі ў КДБ у сувязі з тэрактам у Мінску.

Як паведаміла БелаПАН Дзянісенка, 12 красавіка каля 11.00 на хатні тэлефон патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ. "Ён заявіў, што мяне запрашаюць для дачы сведчанняў, — сказала яна. — Пасля чаго я спытала: "Ці звязана гэта з учорашнім выбухам у метро?" На што мне адказалі, што так, звязана".

"Наколькі я валодаю інфармацыяй, я першая з брэсцкіх кіраўнікоў партыйных структур, каго выклікаюць з нагоды выбуху ў Мінску. Думаю, што я не апошняя. Дзівіць тое, што пачалі з жанчыны", — адзначыла Дзянісенка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства