Гомельскі КДБ перадаў у пракуратуру матэрыялы праверкі арганізацыі "Моладзевы Цэнтр "Гарт" і ўдзелу ў яе дзейнасці Юліі Сівец і Сяржука Сямёнава

2006 2006-04-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў сайт www.ucpb.org, апіраючыся на пісьмовае паведамленне кіраўніка УКДБ па Гомельскай вобласці І.А.Коржа.

Перад гэтым (18 красавіка) Сівец і Сямёнаў атрымалі павестку з'явіцца ў абласную пракуратуру 21 красавіка ў якасці сведкаў. У гэтя ж дні грамадская актывістка Аксана Сергяенка атрымала ліст ад УКДБ Гомельскай вобласці. Кіраўнік спецслужбы адказвае на нібы існуючую заяву дзяўчыны пра ўзбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да МЦ "Гарт". У паведамленні напісана: "На ваше заявление сообщаем, что в возбуждение уголовного дела по статье 193, прим 1. УК РБ по факту незаконной организации деятельности гомельской городской общественной организации «Молодежный центр «Гарт», а равно участие в ее деятельности в отношении Сивец Ю.В и Семенова С.Ю. отказано.
Материалы проверки по вашему заявлению переданы в прокуратуру Гомельской области для принятия соответствующих мер прокурорского реагирования".

Мiж тым, Аксаны Сергяенка сцвярджае, што "такіх заяваў яна не падавала і падобнай бязглуздзіцы, як гэты ліст, ніколі ў жыцці не атрымлівала".

Такім чынам, на думку Юліі Сівец і Сяржука Сямёнава, мае месца падробак дакументаў з мэтай пераследу грамадскіх актывістаў. Яны адзначылі, што ціск на маладых людзей працягваецца апошнія паўгады.
Нагадаем, на працягу шасці месяцаў з сябрамі "Гарту" супрацоўнікі КДБ праводзілі так званыя "прафілактычныя" гутаркі. З 14 па 24 сакавіка актывіст Сямёнаў знаходзіўся ў Ізалятары часовага ўтрымання.

Падставай для адміністратыўнага арышту стала заява начальніка Упраўлення ідэалагічнай працы гомельскага аблвыканкама Анатоля Кацілы (+375 232 745141, +375 29 610 53 66), нібыта Сямёнаў абразіў яго нецэнзурнай лаянкай. Пасля затрымання Сяргея Сямёнава тры актывісты былі выкліканы ў КДБ па позве. Следчы КДБ А.Ардаб'еў цікавіўся дзейнасцю "Гарта", а таксама паграджаў тым, што на сябраў арганізацыі заводзіцца крымінальная справа па артыкуле, звязаным з дзейнасцю ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international