Старэйшы ўпаўнаважаны КГБ Дзмітрый Міхайлавіч Свістун праводзіў гутаркі з актыўнымі студэнтамі БНТУ

2006 2006-04-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 красавіка студэнтаў БНТУ, якія былі затрыманыя на плошчы Каліноўскага ў часе акцыяў 19-25 сакавіка, выклікалі ў рэктарат, дзе з імі размаўляў старэйшы ўпаўнаважаны КГБ Дзмітрый Міхайлавіч Свістун, паведаміў інфармацыйны студэнцкі партал studenty.by.

Размова з кожным студэнтам праводзілася асобна. Некаторым з іх спадар Свістун прапаноўваў супрацоўніцтва з КГБ , іншых проста пераконваў адмовіцца ад удзелу ў акцыях пратэсту, пры гэтым усім пагражаў адлічэннем з універсітэту.

Андрэй Шумароў, студэнт 2-га курса ФІТР БНТУ распавёў, як праходзіла сустрэча з ім: "Супрацоўнік КДБ на пачатку не хацеў называць сваё імя, але пасля таго, як я катэгарычна адмовіўся размаўляць з незнаёмым чалавекам - усё ж прадставіўся. Ён назваў сябе старэйшым ўпаўнаважаным Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі Свістуном Дзмітрыем Міхайлавічам".

На думку Андрэя, у супрацоўніка КГБ не атрымалася правесці размову ў тым кірунку, якім ён жадаў бы. На ўсе яго пытанні студэнт адказваў сваімі пытаннямі. Так, напрыклад, калі Свістун спытаў: "Што вы рабілі на плошчы?", Андрэй адказаў сваім пытаннем: "А як вы лічыце, што я рабіў на плошчы?"

Размова з Андрэем цягнулася даволі доўга, і ў часе яе спадар Сьвістун прапаноўваў Андрэю працу ў КГБ. На адмову Андрэя супрацоўнік КГБ паабяцаў студэнту праблемы ў здачы сесіі.

Студэнта 3-га курса аўта-трактарнага ф-та БНТУ Міхаіла Літвінава, супрацоўнік КГБ вербаваць не спрабаваў, але пагражаў адлічэннем з універсітэта за ўдзел ў грамадскіх акцыях пратэсту: "Яго асноўная мэта была спыніць нашы дзеянні, запужаўшы нас адлічэннем з універсітэта. Спадар Свістун сказаў, што калі я буду ўдзельнічаць у Чарнобыльскім шляху 26-га красавіка і тым больш, калі буду затрыманы пад час яго - мяне дакладна выключаць з БНТУ. Але я лічу, што маю права на выказванне сваёй нязгоды з тым, што адбываецца ў нашай краіне, і буду рабіць гэта надалей. Але, хачу адзначыць, што ў межах універсітэта я займаюся толькі навучаннем".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international