viasna on patreon

Палітвязень Васіль Парфянкоў этапаваны ў Аршанскую калонію № 8

2011 2011-04-11T18:14:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/parfiankou2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

9 красавіка ў выпраўленчую калонію № 8, размешчаную ў горадзе Орша, быў дастаўлены палітвязень Васіль Парфянкоў. Як ужо паведамлялася, Парфянкоў быў першым сярод асуджаных за падзеі на плошчы 19 снежня 2010 года. Прысуд - 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, вынесены 1 сакавіка суддзёй Вольгай Камар, шакаваў сваёй жорсткасцю і відавочнай несправядлівасьцю.
Напісаць Васілю Парфенкову можна па адрасе: 211388, г. Орша, вул. Леніна, 195А, Васілю Парфенкову. Асабліва варта звярнуць увагу, што на некаторых інтэрнэт-сайтах, у прыватнасці на сайце «Нашай Нівы» пазначаны зусім іншы адрас.
Папраўчая калонія № 8 у Воршы вядомая тым, што ў яе сценах адбывалі тэрміны вядомыя ў нядаўнім мінулым палітвязні Міхаіл Марыніч і Васіль Лявонаў.
«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства