Ветэраны вайны і працы з Гарадзенчшыны выступілі са зваротам аб стварэньні грамадзянскага руху за свабоду, праўду і справядлівасьць
21.04.2006.
Па звестках прэс-служба Асамблеі НДА, актывісты гарадзенскага гарадзкога грамадзкага аб'яднаньня вэтэранаў вайны і працы, якое ўзначальвае Мікалай Мельнікаў, зьвярнуліся да вэтэранаў вобласьці са зваротам, у якім заклікаюць падтрымаць ініцыятыву аб стварэньні шырокага грамадзянскага руху за свабоду, праўду і справядлівасьць. Як вядома, з падобнай заявай выступіў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандар Мілінкевіч. У звароце гарадзенскія ветэраны падкрэсьліваюць, што такі рух неабходны для супраціву дыктатуры, гвалту і хлусьні, якія пануюць у сучаснай Беларусі. "Калі мы будзем разам - мы пераможам!"—перакананыя гарадзенскія ветэраны.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








