У сераду 26 красавіка ў 9-30 у судзе Савецкага раёна пачнецца суд па іску Ўладзіміра Грыдзіна супраць філіяла 520 ААБ "Беларусбанк" аб незаконным звальненьні з працы
21.04.2006.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Хартыі-97.Уладзімір Грыдзін працаваў вядучым спецыялістам у банку. Ён быў затрыманы 8 сакавіка у машыне, якая везла апаратуру пасля сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам.
Машына была затрыманая супрацоўнікамі ДАІ і спецслужбаў, усе шэсць чалавек, якія там знаходзіліся, былі затрыманыя. У РУУСе на іх склалі пратакол за тое, што яны нібыта выкрыквалі лозунгі і заклікалі сабрацца 19 сакавіка. Уладзімір атрымаў 15 сутак у судзе Маскоўскага раёну. А калі выйшаў пасля арышту, Уладзімір даведаўся аб звальненні з працы.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








