viasna on patreon

Журналістка пад канвоем “ціхара”

2011 2011-04-09T10:33:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-cihar-schapetkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прыезд Лукашэнка ў Бярозу 7 красавіка прынёс непрыемнасці журналістцы і праваабаронцы Тамары Шчапёткінай. Праваахоўныя органы наказалі ёй не выходзіць у гэты дзень з дому, але падпарадкоўвацца і пагаджацца на так званы “хатні арышт” журналістка не стала.

Ужо а 8-ай раніцы Тамары Шчапёткінай пазванілі ў дамафон і памаўчалі, тое ж самае паўтарылася ў 9 і 10 гадзін – у якаці папярэджання, што знаходжанне Тамары Шчапёткінай дома – на кантролі. Аднак журналістка вырашыла зыходзіць са сваіх прафесійных інтарэсаў і патрэбны ёй час пайшла рабіць матэрыял, пры гэтым заўважыўшы следаванне за ёй маладога чалавека ў джынсавай вопратцы.

Пасля вяртання Тамары Шчапёткінай дадому ў 16 гадзін ёй зноў пазванілі ў дамафон, а калі яна праз паўгадзіны выйшла ў горад, на яе ледзь не натыкнуўся ўжо знаёмы “джынсавы” малады чалавек. Потым ён  увесь час на адлегласці рухаўся за Тамарай Шчапёткінай, аднак не змог перашкодзіць ёй патрапіць да месца, дзе жыхары гораду чакалі Лукашэнку, бо журналістку сустрэлі яе знаёмыя і разам яны дайшлі да патрэбнага меца.

Тамара Шчапёткіна абурана, як нахабна і адкрыта дзенічаюць спецслужбы і адзначае, што на бяздарнага “ціхара” толькі ўпустую пераводзяцца бюджэтныя грошы. Дарэчы, журналістка змагла яго сфатаграфаваць,хаця ён увесь час адварочваўся.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства