Разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да актывіста Івана Крук перанесены на 25 красавіка

2006 2006-04-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Справу па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу - гвалт адносна супрацоўніка міліцыі -- на грамадзкага актывіста ўлады завялі яшчэ ў лютым і толькі цяпер вярнуліся да яе. У пастанове сьледчага астравецкай пракуратуры Баркоўскага канстатуецца, што падчас канфіскацыі кампутара Іван Крук наўмысна сарваў пагоны ў аднаго з міліцыянтаў і нават нанёс яму лёгкія пашкоджаньні.

Падчас выбарчай кампаніі міліцыянты наведаліся на кватэру актывіста з выпадку таго, што міліцыя западозрыла яго сына-дзесяціклясьніка ў рабаўніцтве пэнсіянеркі. Аднак вобыск хутка перарос у палітычны сыск: мясцовыя пінкертоны шукалі не ўскосныя доказы правапарушэньня сына, а цікавіліся кампутарам, улёткамі, інфармацыйнымі бюлетэнямі. Таму актывіст і ня даў забраць кампутар, а скінуў яго са стала і разьбіў. 18 красавіка суд заслухаў сьведкаў-міліцыянтаў, якія ўжо самі ня былі перакананыя, што І.Крук ужыў да іх дзеяньні, якія "цягнуць" на 364 артыкул Крымінальнага кодэксу. Менавіта таму судьдзя вырашыў перанесьці слуханьні на 25 красавіка, паведаміў інтэрнэт-партал belngo.info

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international