Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры бяз межаў" занепакоена пазбаўленьнем газэты "Наша Ніва" магчымасьці друкавацца і існаваць у Беларусі
20.04.2006.
Як паведаміла Радыё Свабода, прадстаўнік гэтай арганізацыі Жан-Франсуа Жыляр у сувязі з гэтым заявіў: "Мы асуджаем гэтае рашэньне, бо гэта новы спосаб пагражаць газэце, новы спосаб спыніць яе дзейнасьць. Гэта - новы шлях заглушыць незалежны голас.Сітуацыя была вельмі кепскай напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў і падчас іх. Але цяперашняя сытуацыя азначае, што прэзыдэнт Лукашэнка не дапускае любую крытыку ўвогуле, і ня толькі падчас выбарчай кампаніі".
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








