Старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных дачыненнях і СМІ Юрый Кулакоўскі заявіў на сустрэчы з упаўнаважаным па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе федэральнага Міністэрства замежных спраў Германіі Гюнтэрам Ноке, што беларусы атрымліваюць поўную і аб'ектыўную інфармацыю пра падзеі ў краіне і свеце

2006 2006-04-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Казаць пра тое, што беларусы не атрымліваюць поўнай і аб'ектыўнай інфармацыі пра падзеі ў краіне і свеце, нельга", - лічыць старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных дачыненнях і СМІ Юрый Кулакоўскі. Такую заяву ён зрабіў пад час сустрэчы 19 красавіка з упаўнаважаным па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе федэральнага Міністэрства замежных спраў Германіі Гюнтэрам Ноке, - паведаміў БелаПАН.

Закранаючы пытанні развіцця незалежных СМІ, дэпутат адзначыў, што ў Беларусі з паўтара тысяч зарэгістраваных друкаваных выданняў каля 800 з'яўляюцца недзяржаўнымі. Таксама ён паведаміў суразмоўцу, што на тэрыторыі краіны транслююцца польскія, літоўскія і расійскія тэлеканалы, актыўна развіваецца інтэрнэт.
"Сцвярджэнні Кулакоўскага варта ставіць пад сумнеў", - каментуе гэтыя заявы кіраўнік Цэнтру прававой абароны СМІ пры ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Міхаіл Пастухоў. "Па гэтым пытанні варта размаўляць прадметна. Сапраўды, у Міністэрстве інфармацыі зарэгістравана шмат перыядычных друкаваных выданняў. Але гэта не гаворыць пра тое, што ў Беларусі ёсць свабода слова і свабода дзейнасці СМІ, а менавіта незалежныя ад улады грамадска-палітычныя выданні могуць даваць чытачу аб'ектыўную інфамацыю пра самыя розныя сферы жыцця. Такіх газет у краіне засталося каля паўтара дзесяткаў, прычым, рэспубліканскага статусу - усяго 4-5. Пры гэтым "наступ" на гэтыя нязручныя для ўладаў выданні не спыняецца.
Сапраўды, некаторыя замежныя тэлеканалы вяшчаюць на Беларусь. Але дырэкцыі беларускіх тэлеканалаў могуць перакрываць іх па ўласным меркаванні і, можна сказаць, выступаюць у ролі цэнзараў. Акрамя таго, у перадвыбарны перыяд было перакрыта вяшчанне польскіх тэлеканалаў на Гродзенскую вобласць. Усё гэта з'яўляецца адступленнем ад міжнародных стандартаў, датычных свабоды распаўсюду інфармацыі", - лічыць М. Пастухоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international