Сумесную акцыю накіраваную супраць ілжывай прапаганды дзяржаўных СМІ, у прыватнасьці тэлеканала "БТ", зладзілі сябры слуцкага і салігорскага Маладога Фронта.

2006 2006-04-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У цэнтры Слуцка ў скверы ля гарадскога дома культуры маладафронтаўцы вывесілі расьцяжку з надпісам "БТ лжёт". Акрамя таго ў горадзе пачалі зьяўляцца грошы з пазнакамі "БТ лжёт", "Не верь БТ", а на баках для сьмецця - лагатыпы самага "чэснага" тэлеканала на Беларусі.

Маладафронтавец: "Людзі павінны ведаць праўду! Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ня хочць яе нам паказваць. Больш за тое, яны наўмысна скажаюць сэнс адбываючыхся ў краіне падзеяў і нахабна ілгуць беларускаму народу. Пры гэтым, незалежныя сродкі інфармацыі зьнішчаюцца самымі неверагоднымі мэтадамі. "Наша Ніва" - апошні таму прыклад.

Таму мы прыкладзем усе намаганьні каб зьмяніць гэтую жудасную сітуацыю. Таксама, мы заклікаем усіх не абыякавых людзей у нашай краіне далучацца да падобных мерапрыемстваў і, як мага больш, спрыяць пашырэньню незалежнай інфармацыі на Беларусі." - гаворыць актывіст слуцкага Маладога Фронту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international