Сьветлагорская актывістка Натальля Бордак адмовілася выплочваць штраф

2006 2006-04-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамила прэс-служба Асамблеи НДА, у заяве, якую жанчына даслала судьдзе Ірыне Алісейке і старшыні райвыканкаму Баляславу Пірштуку, жанчына патлумачыла, што ў яе няма ні грошай, ні маёмасьці, каб уносіць іх у мясцовы бюджэт. Натальля Бордак - сакратар рады Сьветлагорскай грамадзкай арганізацыі "Таварыства беларускай мовы". Паводле судовай справы, віна жанчыны ў тым, што ў час перадвыбарчай агітацыі яна, раздаючы на вуліцы ўлёткі за А. Мілінкевіча, некалькі хвілінаў стаяла каля маленькага пераноснага стэнду з партрэтам кандыдата ў прэзідэнты. Начальнік аддзелу арганізацыйна-кадравай работы раённага выканаўчага камітэту Уладзімер Кукар склаў пратакол пра тое, што гэты стэнд парушаў рашэньне выканкаму аб забароне разьмяшчаць агітацыйныя матэрыялы "ў непрызначаных месцах". Хоць непасрэдна Н. Бордак не ўсталёўвала стэнд, яна прызнаная вінаватай па артыкулу 167-3 "Парушэньне заканадаўства аб выбарах" Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях. У гэтым артыкуле не вызначаны мінімальны памер штрафу, але ў Кодэксе ёсьць тлумачэньне, што спагнаньне накладаецца не меней 0,1 базавай велічыні (артыкул 26 "Штраф").

Да суда Н. Бордак страціла сваю працу ў мясцовым Цэнтры сацыяльнага абслугоўваньня -- таксама ў сувязі з удзелам у агітацыйнай кампаніі. І хоць жанчына ўтрымлівае дачку-студэнтку і сына-школьніка ды раней да адказнасьці не прыцягвалася, суддзя І. Алісейка наклала на яе штраф памерам у 2 базавыя велічыні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international