viasna on patreon

Створаная грамадская кааліцыя за бязвізавы рух паміж Беларуссю і “Шэнгенам”

2011 2011-04-05T07:53:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/by-watch.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пад час прэзентацыі кааліцыі ў літоўскім Сойме

Пад час прэзентацыі кааліцыі ў літоўскім Сойме

Шэраг вядомых беларускіх арганізацый і даследчых інстытутаў аб’ядналі свае намаганні ў межах кааліцыі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!». Пры падтрымцы партнёраў з краін Еўрапейскага Звязу, беларусы збіраюцца адстойваць ідэю бязвізавага руху паміж Беларуссю і іншымі еўрапейскімі краінамі.

«Увогуле, дыялог з еўрапейскімі калегамі па аблягчэнні міжчалавечых кантактаў і разбурэнні штучных бар’ераў мусілі б пачаць улады Беларусі, аднак паколькі яны яўна не спяшаюцца, за гэта даводзіцца брацца грамадзянскай супольнасці. Будзем прыкладаць усе намаганні, каб падтрымаць гэтую амбіцыйную грамадскую ініцыятыву беларусаў», — кажа Томас Тамілінас, прадстаўнік недзяржаўнай арганізацыі «Belarus Watch», літоўскага партнёра кааліцыі.

Створаная кааліцыя мае адкрыты характар. Да яе могуць далучацца іншыя прадстаўнікі грамадскага сектару — як арганізацыі, так і асобныя зацікаўленыя асобы. Асноўнай задачай кааліцыі будзе ажыццяўленне грамадскай кампаніі «Без візы!» па прасоўванні аргументаў за скасаванне візавага рэжыму — інструмента, які кепска зарэкамендаваў сябе ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і арганізаванай злачыннасцю, а вось роднасныя, эканамічныя, культурныя, суполкавыя і іншыя кантакты абмяжоўвае вельмі паспяхова.

«Як перажытак часоў Халоднай вайны, візавы рэжым з’яўляецца асноўнай перашкодай для праеўрапейскіх настрояў беларусаў. Сітуацыю пагаршае бюракратычная працэдура падачы дакументаў на візу, а таксама непрыязнае стаўленне да людзей у консульствах», — упэўнены палітычны аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Дзяніс Мельянцоў.

Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам праграмы ЕЗ «Усходняе партнёрства». Ва ўстаноўчых дакументах праграмы як адна з патэнцыйных мэтаў супрацоўніцтва пазначанае дасягненне поўнага бязвізавага рэжыму.

Нягледзячы на палітычныя супярэчнасці паміж Мінскам і Бруселем, а таксама візавыя санкцыі, уведзеныя Еўразвязам супраць шэрагу беларускіх урадоўцаў ды візавыя санкцыі ў адказ з беларускага боку, ЕЗ не адмовіўся ад планаў у найбліжэйшы час распачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму. Паводле апытанняў, магчымасць вольна вандраваць — асноўнае чаканне беларусаў у адносінах краіны з ЕЗ.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся:

Томас Тамілінас        +37068627469

Дар’я Слабчанка       +375291130908

Дзяніс Мельянцоў    +375296268113

belaruswatch@belaruswatch.org
www.belaruswatch.org

Беларускія партнёры кааліцыі

Aсамблея НДА

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS)
Кансорцыум ЕўраБеларусь

Цэнтр прававой трансфармацыі

Рух «За Свабоду»

Наш Дом

Удзельнікі з Еўрапейскага Звязу:

Belarus Watch (Літва)

Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (Літва)

Офіс за дэмакратычную Беларусь (Бельгія)

Фундацыя Стэфана Баторыя (Польшча)

Трэці шлях (Эстонія)

Вольная Беларусь (Польшча)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства