19 красавіка з 17.30 да 19.30 гадзінаў на плошчы Бангалор у Менску праходзила акцыя супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі

2006 2006-04-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мерапрыемства было прымеркаванае да дваццатай гадавіны чарнобыльскай катастрофы. Па сьведчаньню прэс-службы Асамблеі НДА, у ім удзельнічалі каля 30 чалавек. Эколягі заклікалі памятаць аб трагедыі, што адбылася на ЧАЭС, і не дапусьціць паўтарэньня падзеяў 1986 года.

Пікетчыкі настойвалі на выкарыстаньні ў нашай краіне аднаўляльнай энэргетыкі замест выкарыстаньня атамнай энэргіі. "Аднаўляльная энэргетыка і энэргаэфэктыўнасьць - гэта не абстрактныя, выключна навуковыя паняткі, а пільная патрэба для разьвіцьця рэспублікі, - сьцвярджае адна з каардынатарак Антыядзернай кампаніі Ірына Сухій. - Паводле ацэнак экспэртаў, магчымы патэнцыял аднаўляльных крыніц дасягае 30% ад усяго энэргабаланса краіны. Выдаткі на іх засваеньне нашмат менш, чым патрабуе разьвіцьцё атамнай энэргетыкі".

Сёлета ў Беларусі завяршаецца дзеяньне часовай забароны на будаўніцтва АЭС. Мяркуючы з публікацыяў у СМІ, улады зацьвердзілі і скіравалі да выкананьня праграму стварэньня атамнай электрастанцыі. Прыхільнікі "мірнага атаму" пераконваюць насельніцтва ў бясьпецы ядзерных тэхналёгій, неабходнасьці і эканамічнай мэтазгоднасьці АЭС, дадаючы пры гэтым, што "надыйшоў час забыцца на Чарнобыль".

Тымчасам група сяброў грамадзкіх арганізацый аб'ядналася ў Антыядзерную кампанію, каб прадухіліць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international