Сябры Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч і Алесь Тарасевіч пакараныя арыштам (на 10 і 3 сутак адпаведна) за ўдзел у акцыі з нагоды чарговай гадавіны ганебнага рэферэндуму 1995 году, па выніках якога была змененая дзяржаўная сімволіка Беларусі і расійскай мове нададзены статус дзяржаўнай.

2003 2003-05-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 траўня восем актывістаў Маладога Фронту выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менску зь бел-чырвона-белымі сьцягамі й транспарантамі, дэманструючы нязгоду з рэфэрэндумам 1995 году, у выніку якога была зьмененая дзяржаўная сымболіка Беларусі, а расейскай мове нададзены статус другой дзяржаўнай. Як паведаміла Радыё свабода, маладафронтаўцы разгарнулі ў цэнтры Кастрычніцкай плошчы бел-чырвона-белыя сьцягі й транспаранты з надпісам «Не – рэфэрэндуму, не – акупацыі!». У выніку ўдзельнікаў пікету Зьмітра Дашкевіча і Алеся Тарасевіча затрымалі. У Цэнтральным судзе Менску судзьдзя Наталя Вайцеховіч разгледзіла за паўгадзіны справы маладафронтаўцаў. Зьмітра Дашкевіча яна пакарала на 10 сутак, Алеся Тарасевіча – арыштам на трое сутак.

Міліцыянты не пускалі ў будынак суда лідэра Маладога Фронту Паўла Севярынца і Артура Фінкевіча. Яны прайшлі ў будынак літаральна на некалькі хвілінаў. Іх арыштаваныя паплечнікі папрасілі, каб тыя перадалі ім ў камеру кнігі.

Міліцыянты паведамілі арыштаваным маладафронтаўцам, што бел-чырвона-белыя сьцягі ня вернууць. Хутчэй за ўсё, яны папаўняць калекцыю сьцягаў, якіх ужо набралася некалькі соцень у розных аддзелах міліцыі за гады пасьля рэфэрэндуму 1995 году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international