viasna on patreon

Новая хваля прымусовай дактыласкапіі – і на Берасцейшчыне

2011 2011-04-01T15:05:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daktylaskapija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі міліцыі Маларыцкага РАУС прымушаюць жыхароў раёна здаваць адбіткі пальцаў.

Адной з ахвяраў такога прымусу стаў работнік чыгункі, жыхар вёскі Мельнікі Маларыцкага раёна Рыгор Лук’янчук. Міліцыянты папросту пераследвалі мужчыну: выклікалі па тэлефоне, прыязджалі дадому і нарэшце спынілі на станцыі Мельнікі, дзе ўручылі паперы аб адміністратыўнай адказнасці і ў выніку штрафу 30 базавых велічынь за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Перадача папераў адбылася пры панятых.

Лук’янчук звярнуўся па дапамогу да праваабаронцы Уладзіміра Малея, які дзеянні міліцыі лічыць незаконнымі.

Аляксандр Капылоў, які працуе з Лук’янчуком, не пагадзіўся прымусова здаваць адбіткі пальцаў. Па словах Капылова, ён законапаслухмяны грамадзянін, а прымусовую здачу адбіткаў пальцаў расцэньвае як  прыніжэнне яго асобы.

Факты прымусовай дактыласкапіі выяўлены праваабаронцамі не толькі ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, але і ў Бярозаўскім, Кобрынскім, Пружанскім, Берасцейскім  і ў абласным цэнтры. Нягледзячы на тое, што працэдура дактыласкапіі з’яўляецца добраахвотнай і за адмову “адкатаць пальчыкі” няма ніякай адказнасці.

“Праваабарончая хроніка”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства