Гродна: новыя праблемы ў правабаронцы Святланы Рудкоўскай

2011 2011-03-31T18:13:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rudkouskaja-sviatlana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра БХК Святлана Рудкоўская

Сябра БХК Святлана Рудкоўская

Гродзенскія ўлады па-ранейшаму не пакідаюць у спакоі незалежную правабаронцу, сябру Беларускага Хельсінкскага камітэту Святлану Рудкоўскую.

У лютым бягучага году яе тройчы выклікалі ў Аддзел барацьбы з эканамічнай злачыннасцю Ленінскага раёну. Падставай паслужылі скаргі шэрагу састарэлых жыхароў дому, у якім Рудкоўская з’яўлялася старшынёй ЖБК. А ў сакавіку пачаліся новыя праблемы – Рудкоўскай паведамілі, што адбываецца разгляд таго, што яна нібыта падрабіла подпісы людзей, калі яе два гады таму абіралі старшынёй жыллёва-будаўнічага кааператыву.

Праваабаронца лічыць такія праявы пераследам за свой актыўны ўдзел у апошніх выбарчых кампаніях, калі яна была незалежнай назіральніцай і склала шэраг скаргаў на парушэнні выбарчага заканадаўства.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства