viasna on patreon

На дактыласкапію - праз адмінрэсурс

2011 2011-03-31T17:57:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adbitki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дактыласкапія ў Салігорску пачынае набываць масавы характар. Апошнім часам многія працаўнікі салігорскіх прадпрыемстваў пачалі атрымліваць накіраванні Салігорскага РАУС на праходжанне абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі. Накіраванні выдаюць на працоўным месцы адказныя за ідэалагічную працу. Скаргі на такія факты паступаюць да мясцовых праваабаронцаў, у прыватнасці, ад супрацоўнікаў ААТ “Беларуськалій” і ААТ “Будтрэст N3 ордэна Кастрычнiцкай Рэвалюцыi”.

Варта адзначыць, што атрыманыя накіраванні не маюць аніякіх штампаў ці подпісаў упаўнаважаных асобаў. Да таго ж, у адпаведнасці з Законам “Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі”, грамадзяне, якія заклікаюцца на вайсковую службу, мусяць  накіроўвацца на абавязковую дактыласкапію ваенным камісарыятам.  Але, як сведчыць практыка, накіраванні такой катэгорыі грамадзян гораду таксама выпісваюцца раённым аддзяленнем унутраных спраў, што з’яўляецца безумоўным парушэннем заканадаўства.

Салігорскі праваабаронца Леанід Мархотка лічыць усеагульную дактыласкапію насельніцтва ўмяшальніцтвам дзяржавы ў прыватнае жыццё грамадзян з мэтай застрашыць грамадства, узяць беларусаў пад татальны кантроль. Праваабаронца адзначае, што на дадзены момант не прапісана аніякай адказнасці за адмову праходзіць абавязковую дактыласкапію, аднак магчыма прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці за непадпарадкаванне супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Але ж гэта не з’яўляецца нагодай для маўклівага падпарадкавання антыканстытуцыйным нормам і патрабаванням, лічыць Мархотка. Па-першае, накіраванне РАУС ці ваенкамата, гэтак жа як і тэлефонны званок з пагрозай аб прымусовым прывадзе, не абавязвае грамадзяніна наведваць міліцэйскі пастарунак. Толькі юрыдычна правільна аформленая позва, выдадзеная асабіста пад подпіс, з’яўляецца абавязковай для падпарадкавання грамадзянінам. Нават калі вы апынуліся ў пастарунку, то маеце права патрабаваць, каб дактыласкапію праводзілі адмыслова навучаныя спецыялісты, а не любы ўчастковы ці “пэпээснік”. Не нашкодзіць агульнай справе і скарга на імя начальніка РАУС, ваенкамата альбо у суд, лічыць праваабаронца.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства