Чаргінец прапанаваў забараніць апазіцыянерам выезд з Беларусі

2011 2011-03-31T13:26:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

"Павінны ж яны панесці нейкае пакаранне за паклёп у наш адрас і падман чыноўнікаў і парламентарыяў Еўропы!" - адзначыў Мікалай Чаргінец.

Прымаючы рашэнні пра ўводзіны санкцый і абмежаванняў у адносінах да Беларусі, кіраўніцтва Еўрасаюза "бамбуе" краіну маральна-палітычнымі дзеяннямі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў пісьменнік, журналіст, старшыня Рэспубліканскай грамадскай рады па маральнасці Мікалай Чаргінец.

 Чаргінец накіраваў зварот да прадстаўнікоў еўрапейскай садружнасці і еўрапейскай грамадскасці з пратэстам супраць прыняцця спісаў, якія забараняюць уезд у ЕС асобным грамадзянам Беларусі.

У якасці найболей дзейснага адказу з беларускага боку на рашэнні ЕС пісьменнік прапанаваў скласці аналагічныя спісы беларусаў, якія садзейнічалі еўрачыноўнікам у выбары кандыдатур, і забараніць ім выезд з Беларусі. "Павінны ж яны панесці нейкае пакаранне за паклёп у наш адрас і падман чыноўнікаў і парламентарыяў Еўропы!" - адзначыў Мікалай Чаргінец.

Свой зварот ён накіраваў у міжнародныя міждзяржаўныя арганізацыі, у прыватнасці ў Раду Еўропы, Еўрапарламент, Еўрапейскую камісію, ААН, а таксама ў міжнародныя няўрадавыя арганізацыі - медыцынскую гуманітарную арганізацыю "Лекары без межаў", Упаўнаважанаму па правах чалавека Расіі, арганізацыю "Рэпарцёры без межаў" і Міжнародную супольнасць адукацыйных тэхналогій.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства