Філарэт не прыняў Т.Севярынец, але паведаміў, да каго звярнуцца

2011 2011-03-31T13:03:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх Беларусі Філарэт адмовіўся сустрэцца з маці палітзняволенага Паўла Севярынца Таццянай Севярынец. Як вядома, яна ўжо больш месяца вядзе барацьбу за тое, каб яе сына ў следчым ізалятары КДБ наведаў святар.

Філарэт праз свайго сакратара параіў Таццяне Севярынец па гэтаму пытанню звярнуцца да епіскапа Веніяміна.

-- Філарэт адмовіўся са мной сустракацца. Са слоў айца Мікалая, сакратара Філарэта, уладыка сказаў, што са мной ён сустракацца не будзе, але каб я сустрэлася з епіскапам Веніямінам, які служыць у манастыры, што знаходзіцца ў Мінскім раёне, які дапаможа вырашыць гэтае пытанне. Мне далі тэлефон канцылярыі гэтага манастыра, я патэлефанавала і папрасіла, каб ён мяне прыняў. Калі такі шлях мне прызначаны прайсці, каб дапамагчыся аднаго, каб мой сын мог спаведвацца, ну што ж, прайду.

Па словах Таццяны Севярынец, яна таксама сустрэлася са старшым пракурорам па нагляду за выкананнем заканадаўства па дзяржбяспецы Андрэем Пусташыла. Па словах пракурора, начальнік следчага ізалятара не супраць таго, каб Паўла Севярынца наведаў святар. Гэтае пытанне вырашаецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства