Міліцыя прымае меры да грамадзкіх актывістаў напярэдадні правядзеньня Чарнобыльскага шляху

2006 2006-04-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода сьведчыць аб запалохваньні актывістаў грамадзка-палітычнага руху ў розных рэгіёнах Беларусі. Так у Бабруйску Дзяніс Шайко і Максім Буйніцкі афіцыйна папярэджаныя пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях апазыцыі. Капітан Мілішэўскі змусіў іх падпісаць пратакол з адпаведнай фармулёўкай. На разьвітаньне, кажуць хлопцы, капітан папярэдзіў, што калі яны надумаюць наведаць Чарнобыльскі шлях, за Бабруйск яны не ад’едуць, а свае 15 сутак атрымаюць.

Актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ірына Качарова ды былы палітвязень Жодзінскага СІЗА Алег Дзячкоў зьведалі ўвагу міліцыі ў Магілёве. Са словаў спадарыні Качаровай, старшы лейтэнант Лебедзеў спачатку па тэлефоне даводзіў незаконнасьць Чарнобыльскага шляху, а потым тое ж намагаўся зрабіць у ейнай кватэры. Алега Дзячкова міліцыянт Валеры Гоманаў не засьпеў дома і сваё папярэджаньне наконт удзелу ў Чарнобыльскім шляху зрабіў ягонай маці. "Мой сын не злачынец, каб яго пільнаваць", — адказала тая. Пакінуўшы свае каардынаты, госьць сышоў.

У Дрыбіне сьведкам да намесьніка начальніка РАУС быў выкліканы Андрэй Юркоў. Зь ягоных словаў, ён адмовіўся што-кольвек падпісаць, але вымушаны быў удзельнічаць у прафіляктычнай гутарцы. Пры канцы сустрэчы спадару Юркову паведамілі, што з прычыны 15-сутачнага зьняволеньня ягоны дазвол на захаваньне паляўнічай зброі скасоўваецца й ён мае тэрмінова яе альбо прадаць, альбо здаць у міліцыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international