viasna on patreon

Зміцер Салаўёў працягвае дамагацца зняцця з уліку КДБ

2011 2011-03-31T11:54:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buhel-i-salauiou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель і дэмактывіст Зміцер Салаўёў

Праваабаронца Барыс Бухель і дэмактывіст Зміцер Салаўёў

Лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў падаў касацыйную скаргу на рашэнне суда Ленінскага раёна г.Магілёва па скарзе на дзеянні УКДБ па Магілёўскай вобласці.

Зміцер патрабуе адмяніць рашэнне суда Ленінскага раёна г.Магілёва ад 21 сакавіка і накіраваць справу на новы разгляд у той жа самы суд, толькі ў іншым складзе.

Нагадаем, Зміцер Салаўёў быў пастаўлены на прафілактычны ўлік Магілёўскім абласным УКДБ за неаднаразовыя спробы арганізацыі і правядзення ў рэгіёне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, якія маглі прывесці да парушэнняў грамадскага парадка, а таксама за ўдзел у акцыі 19 снежня 2010 года ў Менску. Пастаноўку на прафілактычны ўлік УКДБ Зміцер спрабаваў абскардзіць праз суд, аднак суд яго аргументы палічыў неістотнымі, у выніку чаго актывіст дагэтуль знаходзіцца на ўліку.

“Я не згодзен з тым, што мне вынеслі папярэджанне і паставілі на прафілактычны ўлік, - кажа Зміцер Салаўёў. - Гэтае рашэнне я абскардзіў старшыні КДБ Зайцаву, аднак той даў адказ, прапусціўшы абумоўлены законам месячны тэрмін. У выніку таго, што адказ не прыйшоў мне ў час, я звярнуўся ў суд, аднак суд адмовіў у задавальненні маёй скаргі, бо ўжо прайшлі месячныя тэрміны, калі гэта можна было абскардзіць”.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што ў законе “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” сказана, што грамадзяне маюць раўназначны выбар, у які орган скардзіцца, і пры гэтым спецыяльна не пазначаны тэрміны даўніны абскарджання.

“Акрамя таго, нельга абгрунтоўваць рашэнне суда тым, што ў гэтым законе не прапісана менавіта для УКДБ па Магілёўскай вобласці парадку абскарджвання пастаноўкі на ўлік і вынясення афіцыйнага папярэджання грамадзянам, - лічыць праваабаронца. - Відавочна, што заканадаўства не можа для кожнага асобнага чалавека, для кожнага абласнога УКДБ прымаць не толькі свой асобны закон, але і свае артыкулы, бо будзе парушана Канстытуцыя. Рашэнне суда Ленінскага раёна незаконнае”.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства