viasna on patreon

Алесь Бяляцкі абскарджвае папярэджаньне Генпракуратуры ў судзе

2011 2011-03-30T13:24:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі

Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі

Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі будзе абскарджваць афіцыйнае пісьмовае папярэджаньне Генеральнай Пракуратуры аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, вынесенае яму 16 лютага. Адпаведная скарга накіраваная ў суд Цэнтральнага раёна Менска.

Па меркаваньні Генеральнай пракуратуры дзеяньні Бяляцкага ад імя правабарончай арганізацыі “Вясна”, якая не прайшла ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю, супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Бяляцкі лічыць, што Генпракуратура  парушыла ягоныя канстытуцыйныя правы. Пры гэтым ён спасылаецца на артыкул 5 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які  утрымлівае пералік абмежаваньняў свабоды асацыяцыяў. Так, у Рэспубліцы Беларусь забараняецца стварэньне і дзейнасьць палітычнах партый, а таксама іншых грамадскіх аб’яднаньняў, якія маюць на мэце гвалтоўнае зьмяненьне канстытуцыйнага ладу альбо, якія прапагандуюць вайну, сацыяльную, нацыянальную, рэлігійную ці расавую варажнечу.

Дапушчальныя абмежаваньні свабоды асацыяцыяў утрымліваюцца і ў арт. 22 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Згодна з дадзеным артыкулам Пакта кожны чалавек мае права на свабоду асацыяцыяў з іншымі, уключаючы права ствараць прафсаюзы і ўступаць у іх для абароны сваіх інтарэсаў.

Улічваючы, што ў папярэджаньні не было прыведзена ніводнага аргумента чаму праваабаронца  не мае права ажыцяўляць праваабарончую дзейнасьць ад імя Праваабарончага цэнтру “Вясна” і чым такая дзейнасьць наносіць шкоду нацыянальнай бяспецы ці грамадзкаму парадку, правам і свабодам іншых асобаў, ён абскардзіў гэтае папярэджаньне на імя Генеральнага пракурора, аднак скарга не была задаволена, а папярэджаньне не адменена.

На думку праваабаронцы Алеся Бяляцкага, “пераслед і крымінальная адказнасьць ў Беларусі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі сёньня выглядае поўным цемрашальствам. Гэта рэцыдыў сталінізму. У цывілізаваных краінах грамадскія арганізацыі самі вырашаюць, ці рэгістравацца ім увогуле ці працаваць без рэгістрацыі. І  калі яны гэта робяць, дык толькі з прычыны стаць суб’ектам гаспадараньня. Крымінальная адказнасьць (артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу РБ) за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі –  нонсенс у сусветным  масштабе.

Мы  зьвяртаемся ў суд не таму, што маем нейкія ілюзіі наконт яго станоўчага рашэньня, а дзеля таго каб выканаць усе неабходныя працэдуры на ўзроўні краіны, а затым зьвярнуцца са скаргаю ў Камітэт па правах чалавека ААН. Беларускія ўлады ведаюць, што гэты Камітэт яшчэ ў 2007 годзе рэкамендаваў ураду Беларусі аднавіць дзейнасьць “Вясны”, прызнаўшы яе ліквідацыю як парушэньне артыкула 22 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства