Украінцы пачалі кампанію за адкрыты ўезд у Беларусь

2011 2011-03-30T08:11:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/missija-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Актывісты Украіны 29 сакавіка пачалі ў Украіне грамадзянскую кампанію "За адкрыты ўезд у Рэспубліку Беларусь". Ідэя кампаніі ўзнікла ў сувязі з частымі выпадкамі выправаджэння грамадзян Украіны і Расіі з Беларусі. Падставай для выправаджэння з'яўляецца тое, што прозвішча чалавека знаходзіцца ў нейкіх спісах "неўяздных".
"Любы грамадзянін Украіны, які едзе ў госці да сваякоў ці, напрыклад, да партнёраў па бізнесу ў Беларусь, можа патрапіць у сітуацыю, калі яго проста паварочваюць на мяжы. І матывуецца гэта нібыта знаходжаннем у спісах "неўяздных". Пры гэтым невядома, хто ўносіць людзей у гэтыя спісы, на якой падставе яны туды трапляюць. Таксама незразумела, як можна абскардзіць такое рашэнне. Грамадзяне Украіны ўжо сутыкаліся з гэтай сітуацыяй ", - тлумачыць Марына Цапок, адзін з каардынатараў Кіеўскага інфармацыйнага цэнтра Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, які выступіў ініцыятарам кампаніі.
Адным з апошніх выпадкаў была дэпартацыя 9 сакавіка пры перасячэнні мяжы паміж Украінай і Беларуссю грамадзяніна Украіны, актывіста Усеўкраінскай маладзёжнай грамадскай арганізацыі "фундацыі Рэгіянальных Ініцыятываў" Максіма Кіцюка. Пры затрыманні і праверцы дакументаў выявілася, што ён занесены ў спіс "неўяздных". Толькі на падставе гэтай фармулёўкі Максіма знялі з цягніка, абшукалі і канфіскавалі асабістыя рэчы, ноч пратрымалі ў цеснай камеры, а раніцай адправілі цягніком назад ва Украіну.
Тыднем пазней падобная сітуацыя адбылася з грамадзянінам Расіі, вядомым праваабаронцам Андрэем Юравым. Ужо ў Мінску супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі праваабаронцу і пратрымалі яго ноч у аддзяленні міліцыі. Андрэю растлумачылі, што яму можа пагражаць крымінальная справа за нібыта незаконнае перасячэнне мяжы. Падобная фармулёўка тым больш дзіўная, што паміж Расеяй і Беларуссю наогул няма мяжы. У выніку, Юрава абавязалі пакінуць тэрыторыю Беларусі на працягу сутак і паведамілі, што ўезд яму забаронены да 2013 года.
У рамках кампаніі грамадзяне Украіны буду слаць лісты-звароты ў Міністэрства замежных спраў Украіны і ў Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне.
"Нагадаем, што прадстаўнік МЗС Беларусі абверг інфармацыю аб наяўнасці спісаў неўяздных у Беларусь грамадзян Расеі, аднак менавіта на падставе гэтых спісаў людзей працягваюць выдаляюць з Беларусі. Таму мы заклікалі украінцаў высвятляць, ці існуюць гэтыя спісы і не ці знаходзяцца яны ў гэтых спісах, паколькі праблема можа закрануць любога чалавека: прадпрымальніка, журналіста, грамадзянскага актывіста альбо проста чалавека, у якога ёсць сваякі ў Беларусі ", - удакладніла Марына Цапок.
Актывісты адзначаюць, што кампанія будзе міжнароднай. У яе ўключацца Расія і іншыя краіны СНД, з якімі ўстаноўлены бязвізавы рэжым ўезду ў Беларусь.
Больш падрабязна аб кампаніі можна даведацца тут: http://www.entry.hrwatch-by.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства