Справы Статкевіча і Вуса рыхтуюць у суд

2011 2011-03-30T07:52:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

29 сакавіка ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкама перадало ў пракуратуру Менску для накіраваньня ў суд матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненьні да экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Вуса.
Пра гэта паведаміла ўпраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі.
18 сакавіка абодвум былым кандыдатам на прэзыдэнта было прад’яўленае абвінавачваньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году.

У гарадзкую пракуратуру накіраваны таксама матэрыялы на іншых вязьняў, якія праходзяць па гэтай справе: Аляксандра Квяткевіча, Дзьмітрыя Буланава, Андрэя Пазьняка, Арцёма Грыбкова, якія абвінавачваюцца ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 293 КК і Аляксандра Класкоўскага, які абвінавачваецца па ч. 1 і ч. 2 арт. 293 (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 382 КК (самавольнае прысваеньне званьня ці ўлады службовай асобы).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства