Зняволеныя анархісты знаёмяцца з матэрыяламі справы

2011 2011-03-29T17:08:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kraty.img.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зняволеныя актывісты анархісцкага руху Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Максім Веткін і Аляксандр Францкевіч знаёмяцца з матэрыяламі справы. Тэрмін азнаямлення скончыцца 12 красавіка, затым справу перададуць у суд.


Нагадаем, што маладзёнам былі прад'яўлены абвінавачанні адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, за што ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Акрамя таго, Аляксандру Францкевічу было прад’яўлена дадатковае абвінавачанне – ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама, што кваліфікуецца па ч.2 арт. 351 КК РБ (“Кампутарны сабатаж”).  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства