Маладэчна. Арганізатар датэрміновага галасавання адпраўлены “ў адстаўку”

2011 2011-03-29T16:44:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prymus-mmc-maladechna2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Памятка, якую распаўсюджваў ідэолаг ММЦ М.Цюракін

Памятка, якую распаўсюджваў ідэолаг ММЦ М.Цюракін

Стала вядома, што на маладэчанскім СП "Мінскі мэблевы цэнтр” змяніўся намеснік дырэктара па ідэалогіі. Як сцвярджаюць кампетэнтныя асобы, гэта было наступствам выбарчай кампаніі.

Галоўны ідэолаг ММЦ спадар Цюракін М.А. стаў вядомым пасля таго, як арганізаваў на прадпрыемстве датэрміновае галасаванне супрацоўнікаў са строгай справаздачнасцю. У інтэрнеце былі размешчаны фотаздымкі папераў для ўліку прагаласаваўшых, якія патрабаваў запаўняць ідэолаг, - гэта атрымала шырокі рэзананс. Тады справа стараннямі праваабаронцаў дайшла да пракуратуры. Хаця ва ўзбуджэнні крымінальнай справы на Мікалая Цюракіна пракуратура адмовіла, па прашэсці пары месяцаў ён усё ж быў адпраўлены “ў адстаўку”.

Спадар Цюракін быў пенсіянерам, але ў заслужаны адпачынак яшчэ не збіраўся, таму і на выбарах стараўся асабліва. Хутчэй за ўсё, канешне, з ідэолагам развіталіся не з-за ягонай стараннасці, а з-за непрыемнага для кіраўніцтва прадпрыемства розгаласу.

“Праваабарончая хроніка”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства