Інвалідаў-калясачнікаў Менгарвыканкам накіраваў праводзіць акцыю ў абарону сваіх правоў на плошчу Бангалор.

2003 2003-05-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 траўня ў некалькіх гарадах Беларусі адбылася акцыя інвалідаў-калясачнікаў у абарону правоў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі. Кіраўніцтва Менгарвыканкаму забараніла інвалідам правесьці мітынг на пляцы Якуба Коласа і накіравала ў парк Дружбы народаў. У знак пратэсту каля дзесяці чалавек у інвалідных калясках адмовіліся ісці на плошчу Бангалор і плакатамі пашыхтаваліся на вуліцы ўздоўж парку, трымаючы плакаты: “Прэзыдэнт, калі пачнуць працаваць нашыя законы?”, “Дзяржава, інваліды ў цябе ёсьць”, “Мы таксама людзі і хочам жыць”.

Як паведаміў Радыё Свабода старшыня Асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў Сяргей Драздоўскі, інваліды-калясачнікі вельмі хацелі сабрацца на пляцы Якуба Коласа, бо там больш зручна, а па-другое — на Якуба Коласа іх змагла б пабачыць большая колькасьць людзей.

Кіраўніцтва Менгарвыканкаму сваё рашэньне растлумачыла роўнасьцю ўсіх грамадзянаў перад пастановай, прынятай кіраўніцтвам гораду ў 1999 годзе, паводле якой пляц Бангалор вызначаны, як месца масавых акцыяў. Я сказаў кіраўнік упраўленьня інфармацыі Менгарвыканкаму Аляксандар Пухаў, «зразумела, што гэта спэцыфічныя людзі, але ж закон мусіць быць адзіны для ўсіх”.

Сёньня дзяржаўныя органы ня маюць інфармацыі ні пра колькасьць інвалідаў-калясачнікаў, ні пра іхную працаўладкаванасьць. У асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў такіх людзей 700. Адмыслоўцы ж сьцьвярджаюць, што інвалідаў, якія ня ходзяць, агулам у краіне ад 8 да 12 тысячаў. Сяргей Драздоўскі кажа, што цяпер інваліды-калясачнікі разьлічваюць толькі на ўласныя сілы, бо большасьць грамадзкіх арганізацыяў даведзеныя да мяжы выжываньня. Паводле яго, гэта адмысловая палітыка ўладаў на разьяднаньне грамадзкіх сілаў з мэтаю зьменшыць іхную актыўнасьць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international